Гісторыя БНР

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) — гэта незалежная беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, пасьля больш чым 200-гадовага знаходжаньня Беларусі ў складзе Расейскай Імпэрыі ад канца XVIII ст., калі Беларуска-Літоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана да Pacei. Такім чынам, БНР — гэта працяг тысячагадовай беларускай дзяржаўнасьці з часоў Полацкага княства.

Беларуская Народная Рэспубліка была абвешчана выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага з'езда 9 сакавіка 1918 г. другой Устаўной Граматай да народаў Беларусі. На паседжаньні Рады БНР у Менску 25 сакавіка 1918 г. была прынята трэцяя Устаўная Грамата, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай i ўсе дзяржаўныя сувязі з Расеяй разрываліся.

Абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі самастойнай i незалежнай дзяржавай — юрыдычны акт, які ўзнаўляў дзяржаўнасьць беларускага народу. Акт 25 сакавіка быў лягічным наступствам дзейнасьці Усебеларускага Кангрэсу ў сьнежні 1917 года. Гэты акт зрабіў цалкам легальнай далейшую дзейнасьць Рады БНР i яе ураду ў 1918 годзе i ў наступны пэрыяд.

Былі створаны дзяржаўныя ворганы, вызначаныя межы Беларусі. Яшчэ раней на Румынскім фронце i ў раёне Адэсы, дзе знаходзіліся ў большасьці беларусы, афіцэры i жаўнеры, пачала фарміравацца беларуская армія, каб вярнуцца на Беларусь. Бальшавіцкая ўлада i потым нямецкая акупацыя перашкодзілі стварыць беларускае войска.

3 актам 25 сакавіка лічыліся шэраг дзяржаваў, якія прызналі незалежнасьць Беларусі, у тым ліку Летува, Латвія, Эстонія, Фінляндыя, Украінская Народная Рэспубліка, Чэхаславакія, Турцыя.

Беларуская Народная Рэспубліка не была, аднак, прызнаная Германіяй, якая паводле Брэсцкага мірнага дагавору 3 сакавіка 1918 г. фактычна падзяліла тэрыторыю Беларусі з савецкай Расеяй. Праўда, зь дзяржаўным актам незалежнасьці ад 25 сакавіка 1918 г. i нямецкія акупанты вымушаныя былі лічыцца: яны ня здолелі спыніць дзейнасьць Рады БНР і яе ўраду ў галіне адукацыі, культуры, сацыяльнай палітыкі i палітычнай дзейнасьці ўвогуле.

Урэшце i бальшавіцкі ўрад у Маскве мyciў лічыцца з абвяшчэньнем незалежнасьці Беларусі. Сьведчаньнем гэтага зьяўляецца перабываньне ў Маскве генеральнага консула БНР пры урадзе РСФСР А.Бурбіса ў 1918 годзе, а таксама дыпляматычныя перамовы паміж БНР і РСФСР у Кіеве i ўрэшце дыпляматычныя перамовы прэм’ер-міністра БНР Антона Луцкевіча з расейскім урадам у лістападзе 1918г. у Маскве. Існаваньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі ўрэшце вымусіла савецкі ўрад У. Ульянава-Леніна пайсьці на стварэньне Беларускай Савецкай Сацыялютычнай Рэспублікі 1 студзеня 1919 г., нягледзячы на нежаданьне расейскіх бальшавікоў прызнаць беларусаў за самастойны народ i нежаданьне прызнаць яго дзяржаву. Факт існаваньня БНР прымусіў савецкі расейскі ўрад утварыць беларускую савецкую дзяржаву як свайго роду адказ на стварэньне БНР.

Пасьля падзелу тэрыторыіі Беларусі паміж савецкай Расеяй i Польшчай у 1920-1921 гг. Рада i ўрад БНР дзeйнiчaлi ў эміграцыі — ў Летуве, потым у Празе. Рада БНР заставалася сымвалам незалежнасьці Беларусі. Яна захавала i нацыянальную сімволіку, што сталася ў БНР i дзяржаўнай, — гістарычны герб "Пагоню" i бел-чырвона-белы сьцяг. Савецкія ўлады спрабавалі ліквідаваць дзейнасьць Рады БНР i ўраду ў эміграцыі. У пастанове ЦК КП(б)Б ад 14 жніўня 1925 г. адзначалася неабходнасьць перадачы паўнамоцтваў урада БНР ураду БССР i прызнаньня Менска сталіцай ycix беларусаў у сьвеце.

Спроба бальшавікоў атрымаць легальныя паўнамоцтвы БНР сьведчыць аб прызнаньні такіх паўнамоцтваў партыйнымі i савецкімі кіраўткамі БССР, якія тым самым прызнавалі сваю ўладу нелегітымнай. Бальшавікам удалося ў кастрычніку 1925 г. перацягнуць у БССР былых прэм'ераў В. Ластоўскага, А. Цьвікевіча i некалькі міністраў (потым зь iмi расправіліся). Аднак Рада БНР на чале з прэзыдэнтам Пятром Крачэўскім паўнамоцтваў ураду БССР не перадала i працягвала дзейнічаць у Празе, потым, пасьля 2-й Сусьветнай вайны, у ЗША i працягвае сваю дзейнасьць у Паўночнай Амэрыцы.

Другая спроба атрымаць легітымныя паўнамоцтвы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі была зроблена ў 1992-1993 гг. урадам В. Кебіча, калі тагачасны міністар замежных спраў П.Краўчанка спрабаваў пераканаць дзеячоў Рады БНР у эміграцыі у тым, што Рэспубіка Беларусь з кіраўніцтвам прамаскоўскай кампартыйнай намэнклятуры зьяўляецца поўнасьцю незалежнай. Аднак Рада БНР адмовілася перадаць свае паўнамоцтвы з-за неспрыяльных умоваў для незалежнасьці ў самой Беларусі.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і цяпер зьяўляецца легітымным ворганам беларускае прадстаўнічае ўлады, носьбітам ідэі незалежнасьці Беларусі, угрунтаваных ва Устаўчых Граматах БНР i Акце 25 сакавіка 1918 года. Ідэалы БНР — гэта вольная незалежная дэмакратычная Беларусь, роўная паміж народамі i дзяржавамі, гэта разьвіцьцё нацыянальнага грамадзтва i яго нацыянальнай дзяржавы, гэта разьвіцьцё беларускай мовы, беларускай культуры, паважлівыя ўзаемадачыненьні з суседзямі ды іншымі народамі i дзяржавамі ў Эўропе i ва ўсім сьвеце. Ідэя грамадзянства БНР набліжае перспэктыву вольнай, незалежнай i дэмакратычнай Беларусі.

БНР ёсьць будучыняй вольнае Беларусі. 13 сакавіка Прэзыдыюм Рады БНР у адмысловай заяве зазначыў, што "Людзі, якія працуюць на карысьць ужыцьцёўленьня Ідэі беларускае дэмакратычнае дзяржаўнасьці, маюць аснову ўважаць сябе за грамадзянаў БНР. Такое сымбалічнае грамадзянства набывае маральнае палітычнае значэньне, бо процідзеіць нацыянальнай здрадзе, якую праводзіць рэжым дыктатуры ..."

Да Галоўнай