ГРАМАДЗЯНСТВА БНР: ШЛЯХ I МЭТА

На сёньняшні дзень толькі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі валодае легітымнасьцю беларускай улады, зыходзячы з нормаў беларускага i міжнароднага права. У той жа час цяперашняя Рада БНР — гэта ўжо ня столькі дзеючая арганізацыя, колькі сымвал вялікай i гістарычнай справы. Гэта ёсьць сымвал, абгрунтаваны i фармалізаваны правам. Сымвал можа зноў стаць рэчаіснасьцю, калі ўзнавіць грунт для яе існаваньня ў Беларусі.

Грунт — гэта coтнi тысячаў "сымвалічных" грамадзянаў БНР, якімі зьяўляюцца аднак рэальныя людзі. Цяпер ix мала, але ix можа стаць вельмі шмат. Усе залежыць ад мэтанакіраванай i грунтоўнай працы беларусаў i вызвольных арганізацыяў.

Маючы шмат грамадзянаў БНР, можна будзе ствараць "камітэты грамадзянаў" як мясцовыя прадстаўнічыя ворганы самакіраваньня БНР. Характар дзеяньняў будзе залежыць ад колькасьці грамадзянаў БНР, якія цалкам законна i правільна, з пазыцыяў права, могуць ствараць выбарчыя кaмicii, праводзіць выбары, утвараць нацыянальную асамблею ці Раду камітэтаў грамадзянаў БНР, прызначаць часовы ўрад, ствараць іншыя органы i структуры. Усе гэта вынікае з грамадзянскае ініцыятывы грамадзянаў БНР i абумоўлена існаваньнем Рады БНР.

Рада БНР не "кipye" на Беларусі, але стварае i ўхваляе магчымасьць існаваньня там грамадзянаў БНР, якія могуць свабодна i цалкам законна разьвіваць усе неабходныя ім грамадзянскія i палітычныя ініцыятывы, альтэрнатыўныя ці паралельныя існуючай сыстэме дыктатуры.

Pyx за "Грамадзянства БНР" можа аб'яднаць на аснове ідэалаў БНР значна шырэйшыя пласты беларускага грамадзтва, чым якія б там ні былі партыі ці палітычныя прагармы. Гэта якасна іншы ўзровень дачыненьняў па аб'яднаньню нацыі за незалежнасьць, свабоду i дэмакратыю супраць дыктатуры i імпэрскай палітыкі з усходу.

Такім ходам (стварэньнем камітэтаў грамадзянаў i г.д.) у 1989 — 91-м гадах ішлі эстонцы, латышы i летувісы. Шлях быў пэрспэктыўны. Правал камуністычнага путчу ў Маскве i развал СССР дазволіў аднак тады хутка вырашыць пытаньне ўлады i незалежнасьці іншым чынам.

Вяртаньне ў дзяржаўны кантэкст Ідэалаў Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэньне нармальнай улады, ёсьць гарантыя незалежнасьці i эўрапейскага лесу Беларусі.

Мапа БНР (606 кб.)

Фота першага ўрада БНР (1918 г.)

Кароткая гісторыя БНР

Устаўныя Граматы БНР 1918 г.

Мэмарандум аб грамадзянстве Беларускай Народнай Рэспублікі

З.Пазьняк. Аб сымвалічным грамадзянстве БНР

Ю.Казакоў. Абвяшчэньне БНР і дзейнасьць яе Рады

В.Мазец. Межы і грамадзянства БНР

В.Лебедзева. БНР - УНР: першы вопыт дзяржаўных стасункаў

Т.Паўлава. Вытокі дыпламатыі БНР

Т.Паўлава. К вопросу о границах БНР /па-расейску/


Беларуская Салідарнасьць


       © Беларуская Салідарнасьць 2004-2006